Матч БАТЭ — «Ліль» пачнецца а 20-й гадзіне

25.10.2012 / 21:22

Як вядома, Беларусь у гэту нядзелю не пяройдзе на зімовы час разам з Еўропай. У сувязі з гэтым заключны хатні паядынак БАТЭ ў групавой стадыі Лігі чэмпіёнаў 20 лістапада з французскім «Лілем» пачнецца ў 20.00.

Квіткі з указаным часам 21.45 сапраўдныя для праходу на гэты матч.

Але 7 лістапада матч «Валенсія» — БАТЭ пачнецца ў 22.45 па беларускім часе.