Раман Мянцюк: Так, я перавысіў хуткасць, але гэта не дае права падкідваць пад колы людзей!
26.10.2012 / 10:49
Раман Мянцюк з сынам пасля выхаду з турмы
— Што сёння, праз чатыры гады пасля «жывога шчыта» скажаце пра крымінальную справу і прысуд?
— Мяне судзілі, зладзіўшы шоу. У калоніі паўтара года накіроўвалі ў СІЗА, утрамбоўвалі так, што я не мог зразумець, дзе знаходжуся.Каралі за гузікі, за вынас прадуктаў са сталоўкі ў выглядзе кавалка хлеба, які нам даюць.
— Усё праз тое, што двое інспектараў ДАІ панеслі пакаранне пасля здзейсненага вамі ДТЗ?
— Віну сваю я ўсведамляю і разумею, што паводзіў сябе безадказна. Аднак мяне выставілі злачынцам, не разбіраючыся ў тым, што адбылося. За тое, што я зрабіў — не падпарадкаваўся загаду ДАІ спыніцца і гнаў на вялікай хуткасці, — нельга пазбаўляць свабоды на 5 гадоў! Я не мог нават здагадацца, што машыны не едуць, а стаяць — без аварыйнай сігналізацыі, без габарытаў, проста на дарозе, ніяк не пазначаныя. На следчым эксперыменце, праведзеным днём і без маёй прысутнасці, заключылі: транспартныя сродкі бачныя з адлегласці 0,5 км. Ды я за кіламетр іх мог убачыць, толькі што з таго, калі незразумела, што машыны стаялі? Няўжо вы думаеце, што я за два тыдні да вяселля вырашыў усіх забіць? Тады мяне ў дурдом трэба садзіць, а не ў турму! Але гэта я цяпер разумею, што мяне ніхто не хацеў слухаць.
Супрацоўнікі ДАІ павінныя былі разумець, што робяць, спыняючы аўтамабілі на дарозе. Я зразумеў, што адбываецца, калі да сутыкнення засталося 10 метраў.Гэта як у дзяцінстве, калі дзеля жарту пацаны ў вёсцы нацягвалі дрот на дарозе матацыкла — ты едзеш, нічога не бачыш, і раптам — аварыя.
— Няўжо будзеце аспрэчваць нават парушэнне ПДР у выглядзе непадпарадкавання загаду інспектара ДАІ спыніцца?
— Не. Але гэтае парушэнне не пацягнула аварыі, я нават мухі не крануў! Так, я перавысіў хуткасць, але гэта яшчэ не дае права падкідваць пад колы людзей.
— А вось супрацоўнікі ДАІ, каментуючы пагоню, заявілі, што, спыніўшы вас, інспектары прадухілілі аварыю з больш цяжкімі наступствамі, якая магла адбыцца ў горадзе.
— Давайце спачатку разбярэмся, што адбылося. Я вінаваты, заслужыў свой тэрмін, адседзеў яго і вельмі рады, што ў той аварыі не загінула маленькая дзяўчынка з BMW, не загінуў наогул ніхто. А версій пра тое, што магло адбыцца, можна прыдумаць шмат. Але ж гэтага не здарылася.
— Як да вас, асуджанага па «гучнай» справе, ставіліся ў месцах пазбаўлення волі?
— У калоніі няма такога, каб кагосьці ўспрымалі нармальна, а кагосьці — ненармальна, проста ў твар ніхто нічога не скажа. Месяц пасля суда я правёў у папраўчай калоніі № 9 у Горках, потым быў пераведзены ў калонію Ваўкавыска. Ставіліся да мяне нармальна, у кожнага свой тэрмін, свая праблема. Нічога асаблівага не адбывалася.
— І нават цікавасці да крымінальнай справы не выказвалі?
— Чаму, усім было цікава, ці праўду напісалі ў газетах пра тое, што «кіроўца ехаў і вырашыў ударыць у машыны». Я расказваў, як было насамрэч, і асуджаныя згаджаліся: так, вінаваты, але злачынства не здзяйсняў. Стан у мяне, дарэчы, быў нармальны — я ўпэўнена вёў аўтамабіль, абганяў. Гэта потым усё спісалі на п’янку. А мы бутэльку выпілі на шасцярых.
— Што паказала экспертыза?
— Больш за 0,5 праміле.
— Успамінаючы пагоню падчас суда, ваша жонка Вольга, з якой вы на сёння ў разводзе, адзначыла, што прасіла вас спыніцца, але жаніх усё паскараўся, не заўважаючы нічога, акрамя дарогі.
— Зразумейце, мы рыхтаваліся распісацца, было вельмі складана дамагчыся ўхвалы будучых сваякоў, яны людзі строгія. Мы падрыхтаваліся да вяселля, з’ездзілі па сведак, я вельмі баяўся, што будуць нейкія праблемы. І раптам — пагоня! Я спачатку не паверыў — якая яшчэ ДАІ ноччу ў лесе? Зразумеўшы, што нас пераследуе «Лада», вырашыў збегчы — колькі разоў такое бывае. І тут — стаяць. Нават дасведчаны кіроўца не мог такога прадугледзець! Я крутануў руль, прасторы для руху няма. Пасля ўдару нічога не памятаю.
— Чаму вы з Вольгай вырашылі схавацца ад следства?
— Першапачаткова ніхто не хаваўся — мы ляжалі ў бальніцы, потым паехалі дадому, ажаніліся. Потым пайшлі ў ДАІ, даведаўшыся пра штраф— за кіраванне транспартным сродкам у стане алкагольнага ап’янення і парушэнне ПДР — не памятаю дакладна, якога. Дарэчы, вы не ведаеце, чаму ў калоніі гэтых грошай ніхто не патрабаваў, паведаміўшы пра выплату пасля майго выхаду на волю? Гэта наогул законна, што я адседзеў тэрмін і павінен заплаціць грошы?
— Ці патрабаваў бацька Вольгі — гаспадар аўтамабіля VW Golf, за рулём якога вы сядзелі, — кампенсацыі за пабітую машыну?
— Не. Аўтамабіль разбіты па віне яго дачкі, якая перадала мне права кіравання, яе за гэта асудзілі.
— Гэта праўда, што, расстаўшыся з Вольгай, якая выхоўвае вашага агульнага сына, вы зноў жаніліся і выхоўваеце дзіця ад другога шлюбу?
— Так. Гаворка ідзе пра маю першую дзяўчыну, якая была да Вольгі і якая дачакалася мяне з калоніі, у нас сын.Мы яшчэ не жанатыя — я ўсяго месяц на свабодзе, нават за развод не паспеў заплаціць.
— Каментуючы прычыны «жывога шчыта», адзін з супрацоўнікаў МУС паведаміў, што ў вас, тройчы судзімага, нібыта адбыўся нейкі канфлікт з асуджанымі. Маўляў, і схавацца вы спрабавалі толькі таму, што баяліся новага тэрміну і помсты. Гэта праўда?
— Не. Але ўяўленне у міліцыянта добрае, нічога не скажаш.
— Па якіх артыкулах вас судзілі?
— Крадзеж, за які я,
— Вырашылі пасталець, уладкаваўшыся грузчыкам у краме?
— Гэта часова — планую вярнуцца да занятку будаўніцтвам. Паклічу людзей, якія былі са мной, збяру грошай — і пачну працаваць.
— А на правы вучыцца пойдзеце?
— Хацеў, але мне сказалі, што паводле прысуду я пазбаўлены правоў на пяць гадоў, і тэрмін пачынаецца пасля майго вызвалення.Прызнаюся, гэта было непрыемным сюрпрызам.
— Гэта значыць, на курсы ў аўташколе ўсё ж запішацеся?
— Не я — жонка. Пажывем — купім і машыну.
— За рулём якой вы аднойчы апыняцеся, як гэта адбылося 2 сакавіка 2008 года?
— Правоў у мяне няма, затое ёсць вопыт. Я ведаю, што можа адбыцца, і ніколі так больш не зраблю.