У Іспаніі ўзровень беспрацоўя ўпершыню перавысіў 25%
26.10.2012 / 12:07
Узровень беспрацоўя ў Іспаніі перавысіў 25% упершыню з пачатку эканамічнага крызісу ў краіне, паведамляе Нацыянальны інстытут статыстыкі.
Паводле звестак экспертаў, колькасць беспрацоўных перавысіла 5 млн 780 тыс. чалавек пасля таго, як у трэцім квартале 2012 года іх шэрагі папоўнілі 85 тысяч чалавек.
Раней Іспанія, якая пакутуе ад другой рэцэсіі за два гады, запрасіла 120 млрд даляраў у краін Еўрасаюза, каб ажывіць банкаўскі сектар.
У адсутнасць росту эканомікі і з улікам павелічэння доўгу крэдыторы краіны асцерагаюцца, што Мадрыд запытае большы крэдыт.