Украіна 28 кастрычніка пяройдзе на зімовы час, з Масквой розніца складзе дзве гадзіны

26.10.2012 / 12:10

Стрэлкі гадзіннікаў будуць пераведзены на адну гадзіну назад а 4-й раніцы па кіеўскім часе.

У выніку розніца ў часе паміж Кіевам і Мінскам, Калінінградам, Ерэванам, Баку пасля пераходу на зімовы час складзе адну гадзіну.

З Масквой, Санкт-Пецярбургам, Тбілісі розніца ў часе ў Кіева будзе складаць дзве гадзіны. Пераход на зімовы час ва Украіне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пастановай урада "Аб парадку вылічэння часу", прынятым у 1996 г.