«Украінцы зычаць змагацца, а беларусы — цярпець»

Бяляцкі адказаў на 250 віншаванняў з юбілеем.

26.10.2012 / 13:45

Пра гэта палітвязень напісаў у лісце на волю. Пры гэтым палітвязень заўважыў заканамернасць у віншаваннях прадстаўнікоў розных нацыянальнасцяў. Гэтак, палякі зычаць не здавацца, украінцы — змагацца і перамагаць, еўрапейцы — вясёлага настрою, а беларусы — трываласці і цярпення, цытуе Бяляцкага Bchd.info.