«Гавары праўду!» прапануе на месцы «Бульбаш-Хола» стварыць музей рэпрэсаваных
26.10.2012 / 20:10
Кампанія «Гавары праўду!» звярнулася ў Мінаблвыканкам з ініцыятывай тэрмінова ўступіць у перамовы з прадстаўнікамі арганізацыі, якой выдзелена зямля пад будаўніцтва рэстарана«Бульбаш-хол» ва ўрочышчы Курапаты, і прапанаваць зваротны выкуп або іншы падобны ўчастак.
Раней Мінаблвыканкам выкарыстаў такую тактыку пры спрэчцы з «Макдональдсам», адзначаецца ў звароце.
На думку кіраўніцтва кампаніі, пабудаваныя ўжо памяшканні можна выкарыстаць для стварэння музея рэпрэсій і памяці рэпрэсаваных.
У Курапатах пахаваны ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Урочышча стала народным некропалем. Побач з ім пачалося будаўніцтва рэстарана.