Затрымалі юнакоў, якія ўшаноўвалі памяць паўстанцаў 1863 года ў Свіслачы
дадаўся фотарэпартаж
27.10.2012 / 15:33
На ўрачыстасці прыехала Алена Каваленка з Віцебска.
Міхась Пашкевіч ("Гавары праўду!"), Аляксей Янукевіч і Андрэй Саротнік (Партыя БНФ).
Выступае Сяргей Каваленка.
У Свіслачы (Гродзенская вобласць) сёння былі затрыманыя чатыры ўдзельнікі традыцыйнай акцыі ўшанавання памяці братоў Віктара і Кастуся Каліноўскіх.
Першыя два затрыманні адбыліся каля помніка Рамуальду Траўгуту — герою 1863 г.
Затым удзельнікі акцыі скіраваліся ў вёску Якушоўка (маёнтак Каліноўскіх), дзе адбылася імша ў гонар братоў Каліноўскіх. На зваротным шляху ўдзельнікам, а іх сабралася больш за 30 чалавек, дарогу перагарадзілі машыны супрацоўнікаў ДАІ і міліцыі.
Былі затрыманыя студэнт Алесь Крот, Станіслава Гусакова з Віцебска, сябар Руху за Свабоду і Партыі БНФ Вітаўт Ашурак і яшчэ адна асоба. Яны знаходзяцца ў мясцовым РАУС.Пра гэта паведаміў НН відавочца.
Міліцыя зазначае, што яны могуць быць звінавачаныя ў арганізацыі несанкцыянавай акцыі.
Траіх затрыманых, у тым ліку Алеся Крата, пакінулі ў пастарунку да суда, які пройдзе ў панядзелак.
На іх складзеныя пратаколы аб адмін. правапарушэнні 23.34 — удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.