Памёр брытанец, які адседзеў 27 гадоў з-за судовай памылкі

Яму потым выплацілі салідную кампенсацыю, але ён так і не здолеў адаптавацца да жыцця на волі.

27.10.2012 / 20:26

Брытанец, які стаў ахвярай судовай памылкі, памёр ад эмфізэмы лёгкіх праз усяго тры гады пасля вызвалення.

Шон Ходгсан правёў 27 гадоў у турме за забойства 22-гадовай Тэрэзы дэ Сімоне ў Саўтгемптане ў 1979 годзе.

Прысуд яму быў адменены ў 2009 годзе, калі аналіз ДНК пацвердзіў яго недатычнасць да злачынства.
Як высветлілася, забойства здзейсніў іншы чалавек, на момант апраўдання Ходгсана ўжо памерлы.

Па вызваленні з турмы 60-гадовы Ходгсан атрымаў буйную кампенсацыю, але, як кажа яго павераны, Джуліян Янг, яму было цяжка адаптавацца да жыцця на волі пасля столькіх гадоў, праведзеных у зняволенні.