Паслы ЕС наведалі Курапаты і Трасцянец

30.10.2012 / 14:32

Сёння, 30 кастрычніка, кіраўнікі дыпламатычных місій краін ЕС, чые прадстаўніцтвы месцяцца ў Мінску, разам з паслом Ізраіля і часовым павераным у справах ЗША, наведалі Курапаты і Трасцянец, два месцы масавага забойства і пахавання ахвяраў чумы таталітарызму.

Для дыпламатаў ужо стала традыцыяй наведваць гэтыя месцы з нагоды Дзядоў — Дня памінання продкаў, каб аддаць даніну павагі памяці ахвяраў.

У Курапатах дыпламаты ўсклалі кветкі ля мемарыяльных знакаў, у тым ліку ля Крыжа памяці і на пагорку каля валуна, якім пазначана месца, абранае ўрадам Беларусі для ўзвядзення мемарыяла, які ўвекавечыў бы памяць пра трагічныя лёсы людзей, забітых і пахаваных тут.

Прадстаўніцтва Еўрапейскага Саюза ў Беларусі