У Грузіі новыя ўлады затрымалі міністра ўнутраных справаў Саакашвілі

07.11.2012 / 09:42

Экс-кіраўнік МУС, а да таго — мінабароны Грузіі Бачо Ахалая затрыманы пасля допыту ў генпракуратуры. Яму выстаўлена абвінавачванне ў перавышэнні службовых паўнамоцтваў.

Прычынай абвінавачвання сталі скаргі ў пракуратуру ад былых супрацоўнікаў мінабароны Грузіі.

Раней Ахалая на пэўны час выехаў за межы Грузіі пасля парламенцкіх выбараў, на якіх перамагла апазіцыйная партыя «Грузінская мара». Яе лідэр мільярдэр Бідзіна Іванішвілі стаў кіраўніком урада.

Ахалая быў адным з верных паплечнікаў Міхаіла Саакашвілі.

МБ