У Петрыкаве кіроўца мікрааўтобуса збіў насмерць жанчыну на тратуары

У Петрыкаве Гомельскай вобласці кіроўца мікрааўтобуса "Мэрсэдэс" 7 лістапада да смерці збіў жанчыну на тратуары.

08.11.2012 / 09:29

Кіроўца прывёз тавар у краму і пасля разгрузкі, з’язджаючы з тратуара заднім ходам, збіў насмерць 71-гадовую жанчыну.

Няшчасны выпадак адбыўся днём.

Усяго 7 лістапада на дарогах Беларусі загінулі 4 чалавекі, усе пешаходы. Паводле інфармацыі УДАІ МУС, якія загінулі ў ДТЗ у цёмны час сутак не былі пазначаныя флікерамі