Моцны землятрус у Гватэмале: 48 ахвяраў

08.11.2012 / 09:31

Колькасць ахвяр магутнага землятрусу ў Гватэмале дасягнула 48 чалавек, паведаміў прэзідэнт краіны Ота Перэс Маліна, які асабіста наведаў раёны бедства.

«Мы з шкадаваннем вымушаны канстатаваць смерць 48 чалавек, гэта сапраўдная трагедыя», — сказаў кіраўнік лацінаамерыканскай дзяржавы.

Паводле апошніх дадзеных, магнітуда землятрусу склала 7,2. Больш за ўсё пацярпеў дэпартамент Сан-Маркас, дзе загінулі 39 чалавек і было разбурана больш за 50 дамоў.

Колькасць параненых да гэтага моманту складае 155 чалавек, яшчэ каля 100 чалавек лічацца зніклымі без вестак.

Землятрус закрануў адразу некалькі дзяржаў рэгіёну: штуршкі адчуваліся ў Коста-Рыцы, Сальвадоры і Мексіцы.