Два дзясяткі машын сутыкнуліся на мосце ў Магілёве — фота і відэа

08.11.2012 / 11:57

Пра гэта паведаміла інспектарка аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Вольга Вяршубская.

Здарэнні адбыліся сёння раніцай на мосце цераз Дняпро на вуліцы Каралёва.

У адным з ДТЗ пашкоджана каля дзесяці, у іншым — 11 аўтамабіляў. У іх ліку аўтобус і маршрутнае таксі. На шчасце, загінулых няма.

Некаторыя машыны давялося вывозіць эвакуатарам. Затор доўжыўся больш за гадзіну, затым рух нармалізаваўся.

Папярэдняй прычынай здарэння сталі ўмовы надвор’я і няпільнасць кіроўцаў.

«7 лістапада надвор’е было цёплае, перыядычна ішоў дождж, а ўначы на ​​дарозе ўтварыўся тонкі лёд, — падкрэсліла Вольга Вяршубская. — Са словаў кіроўцаў-удзельнікаў ДТЗ, дарога стала падобнай да шкла, а машыны на такім пакрыцці не заўсёды кіруюцца, часта паводзяць сябе непрадказальна».

Відэа Яўгена Глушкова, gorad.by.