У МЗС Літвы выклікалі прадстаўніка Беларусі

08.11.2012 / 12:57

У чацвер у МЗС Літвы будзе запрошаны прадстаўнік пасольства Беларусі ў Літве, якому будзе выказаны пратэст у сувязі з выпадам супраць дыпламатычнага прадстаўніцтва Літвы ў Мінску, якое было закідана так званымі "кактэйлямі Молатава".

Ад прадстаўніка суседняй дзяржавы патрабуюць, каб Беларусь гарантаваў бяспеку дыпламатычных прадстаўніцтваў, а адказныя беларускія ведамствы неадкладна распачалі адпаведныя дзеянні для пошуку вінаватых і прыцягнулі іх да адказнасці, паведаміла міністэрства.

Нагадаем, што на тэрыторыю пасольства Літвы ў Мінску ў аўторак ўвечары былі кінутыя дзве бутэлькі з запальнай сумессю, так званым "кактэйлем Молатава", якія ўдалося затушыць.