Баўгарыя па 30 тысячаў

Сталі вядомыя «тэхнічныя» падрабязнасьці адборачных матчаў паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Баўгарыі.

25.04.2007 / 16:44

Сталі вядомыя «тэхнічныя» падрабязнасьці будучых адборачных матчаў да чэмпіянату Эўропы між нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Баўгарыі.

Першая сустрэча пройдзе ў Менску 2 чэрвеня, на стадыёне «Дынама». Пачнецца а 21‑й. Другая — 6‑га чэрвеня ў Сафіі на стадыёне «Васіл Леўскі», а 20‑й.

Беларуская фэдэрацыя футболу зацьвердзіла цэны на квіткі менскага матчу: 3, 5, 7, 10, 15, 17, 20, 25, 30 тыс. рублёў, для дзяцей да 14 гадоў — 2 тысячы.