Беларусь пазычыла яшчэ $110 мільёнаў

Грошы ўзятыя на 3,5 года пад 7,5% гадавых.

13.11.2012 / 13:57

Міністэрства фінансаў Беларусі 12 лістапада размясціла два выпускі валютных аблігацый, намінаваных у далярах, пад 7,5% гадавых, паведаміла агенцтва Cbonds. Аб’ём 86-га выпуску склаў $10 мільёнаў. Аб’ём 87-га выпуску — $100 мільёнаў.

Намінал аблігацый — $100 тысяч. Бонды былі размешчаны на пазабіржавым рынку ў рамках адкрытай падпіскі.

Аблігацыі 86-га выпуску ў поўным аб’ёме набыла адна са страхавых кампаній. 87-ы выпуск аблігацый выкупіў беларускі камерцыйны банк.