Было ў нас сьледзтва па дзелу аб вучыцельскім саюзе

«НН» сто гадоў з вамі

26.04.2007 / 15:42

Ня вельмі даўно ў нас было сьледзтва па дзелу аб вучыцельскім саюзе. З вучыцялёў, што да таго саюзу належалі, узялі падпіску, каб нікуды не выяжджалі без дазваленьня паліцыі. Абвіняюць па 126 ст. па першай часьці. Яшчэ ня зьнялі дапросу са ўсіх сяброў. Улетку, як відаць, будзе суд.

Я.К. «Наша Ніва» № 15, 1907