У Гродне ідзе з'езд незалежнага Саюза палякаў

Андрэй Пачобут: «Кворум ёсць».

18.11.2012 / 11:15

«З’езд мусіў пачацца аб адзінаццатай, але, відаць, трохі затрымаецца, бо пакуль яшчэ ідзе рэгістрацыя ўдзельнікаў», — адзначыў у размове з НН старшыня Галоўнай рады арганізацыі, журналіст Андрэй Пачобут.

Паводле яго словаў, улады пакуль не чыняць ніякіх перашкод у правядзенні з’езду,
«дай Бог, каб і далей так было». Дэлегатаў сабралася шмат, кворум ёсць.
Сённяшні з’езд — перавыбарна-справаздачны.
Ён падвядзе вынік дзейнасці арганізацыі за мінулыя чатыры гады і абярэ новае кіраўніцтва. У з’ездзе маюць узяць удзел больш за дзвесце дэлегатаў.
Незалежны Саюз палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Арэхва, дагэтуль не прызнаны і не зарэгістраваны ўладамі.

СМ