Памёр вакаліст ВІА «Сіняя птушка», ураджэнец Гомельшчыны Сяргей Драздоў
19.11.2012 / 10:46
Пра гэта паведаміў БелаПАН кіраўнік партала Experty.by, музычны эксперт Дзмітрый Безкаравайны.
Выканаўца памёр 18 лістапада ў Тамбове (Расія) ва ўзросце 57 гадоў пасля працяглай хваробы.
Сяргей Драздоў увайшоў у гісторыю як адзін з вядомых галасоў Савецкага Саюза, выканаўца знакамітых песень «Там, дзе клён шуміць», «На ростанях», «Маміна пласцінка», «Дык вось якая ты», «Я іду табе насустрач» і многіх іншых.
Ён нарадзіўся і вырас у вёсцы Мільча пад Гомелем.Пасля заканчэння музычнай школы паступіў у музычнае вучылішча імя Сакалоўскага, дзе быў заснаваны ВІА «Галасы Палесся». У 1975 годзе з прыходам братоў Балотных і пераездам у Расію ансамбль стаў называцца «Сіняя птушка».
Як адзначыў Безкаравайны, Сяргей Драздоў не забываў пра свае карані. Год таму ён расказаў у СМІ, што ў пашпарце заўсёды быў запісаны беларусам, пакуль гэту графу не адмянілі.«На першых пласцінках у мяне нават характэрны акцэнт ёсць — калі чую гэтыя запісы, усміхаюся, — расказваў ён. — Паколькі музыка — гэта праца, то
Пра месца і час пахавання пакуль не паведамляецца.