Травеньскія акцыі апазыцыі

20 траўня — супраць адмены льготаў для студэнтаў. 1 траўня — ў гонар сьвята працы.

27.04.2007 / 13:45

Сёньня на прэсавай канфэрэнцыі лідэр «Моладзі БНФ» Алесь Каліта паведаміў пра пляны моладзевых арганізацый правесьці 20 траўня акцыі супраць адмены льготаў для студэнтаў. На яе ўжо пададзеная заяўка ў Менгарвыканкам.

Намесьнік старшыні БСДП(Г) Анатоль Сідарэвіч тамсама заклікаў падтрымаць акцыю сацыял‑дэмакратаў, прымеркаваную да 1 Траўня.