Англіканская царква ў кроку ад таго, каб пачаць пасвячаць жанчын у біскупы
Гэтае пытанне хутка паўстане і перад нашымі цэрквамі
23.11.2012 / 09:52
Сінод Англіканскай царквы не ўхваліў змены ў свае нормы, згодна з якімі
Англіканская царква як рэлігійная арганізацыя ўзнікла, адкалоўшыся ад Касцёла, толькі і выключна
Англіканская царква і з’явілася дзякуючы гендэрнаму пытанню, і занепадае праз яго ж.З царквы ідзе адцёк вернікаў, сотні чалавек (у тым ліку святары і нават некалькі біскупаў) вяртаюцца назад у Касцёл, які працягвае трымацца старых канонаў і не займаецца асвячэннем аднаполых хаўрусаў і святарскім пасвячэннем жанчын. Яшчэ больш дынамічна расце ў Брытаніі і мусульманская умма, а іслам мае яшчэ большы імунітэт ад постмадэрнізму і рацыяналізатарства.
Адзін калюмніст у Financial Times (так, нават лонданскаму Сіты пытанне неабыякавае), падкрэсліваючы, што ён сам не хрысціянін, усё ж дазваляе сабе з’едліва каментаваць сітуацыю, маўляў, царкоўныя парадкі — гэта ўсё роўна калі б банкаўская сістэма жыла па сярэднявечных правілах часоў сям’і Мэдычы.
Але ў тым і хіб гэтага вульгарнага
гэтыя людзі гавораць пра святарскае служэнне ў катэгорыях «кар’еры» а пра. Наступны крок у гэтым лева-аўтарытарным мысленні мы добра ведаем: уводзіць квоты і прымушаць прыватныя арганізацыі фармаваць свае кіраўнічыя ворганы, зыходзячы з пола, сэксуальнай арыентацыі і этнічнасці людзей, а не з іх прафесіянальных якасцяў.жанчын-біскупаў разважаюць у катэгорыях прысутнасці кабетаў у Радах дырэктароў карпарацый
У такой жа логіцы і занепадаючая англіканская царква, падобна, разглядае сваю дэградацыю як заняцце на «рэлігійным рынку» нішы МакЦарквы, дзе дзеля ілюстравання казані могуць выкарыстоўвацца людзі ў касцюмах Супермэна і Спайдэрмэна (сам бачыў), вянчаюць гомасэксуалістаў і робяць жанчын святарамі, а далей можна было б хатніх жывёл пачаць адпяваць (не, вы што, ставіце пад сумнеў правы жывёл?).
І справа тут не ў тым, што аўтар гэтых радкоў мае нешта супраць права гомасэксуалістаў на асабістае жыццё і іхнае права ўладкоўваць юрыдычныя пытанні спадкаемства і сваяцтва, або, тым болей, супраць жанчын. Ні ў якім разе. Проста я б не хацеў, каб мая царква бурыла шматвекавыя парадкі пад націскам нейкіх навамодных рацыяналісцкіх павеваў.
У нас прынята, што святары толькі мужчыны, а шлюб — гэта паміж жанчынай і мужчынам. Гэтак пастанавілі айцы царквы многа стагоддзяў таму і ў гэтым, наважымся меркаваць, воля Бога.Каму не падабаецца — у царкве нікога ніхто не трымае.
Нам было б мала справы да працэсаў у англіканскай царкве, калі б гэтыя самыя выклікі не стаялі і перад Касцёлам — дый перад РПЦ, зрэшты, таксама. Бог паслаў каталікам кансерватыўнага папу, але няма гарантыі, што наступнік не будзе больш падатлівым і не зоймецца патурэннем зменліваму свету і дэканструкцыяй касцёльных парадкаў. У наступныя дзесяцігоддзі ціск на традыцыйныя інстытуты будзе толькі ўзмацняцца, гэта хваля хутка дойдзе і да нашага рэгіёну, і трэба быць напагатове, каб чыніць ёй аргументаваны супраціў.