Дом упартых кітайцаў застаўся стаяць пасярод хуткаснай магістралі — фотафакт

23.11.2012 / 11:55

Пара з Кітая не пагадзілася прадаць сваю частку дома ў Венлінгу і ў выніку жыве зараз у часткова знесеным будынку пасярод хуткаснай магістралі.

Луо Бааген і яго жонка палічылі, што прапанаваная дзяржавай кампенсацыя па пераездзе вельмі малая. Жыллё сям'і размяшчаецца на пяці паверхах. Афіцыйна не адкрытая магістраль праходзіць вакол дома. У інтарэсах бяспекі пары не сталі зносіць і кватэры суседзяў.