Калякін пра Мемарандум БНР: «Ён мае антырасійскі характар»
23.11.2012 / 12:11
22 лістапада Бюро ЦК «Справядлівага свету» на сваім пасяджэнні адмовілася падпісваць Мемарандум аб абароне незалежнасці, які быў прапанаваны Радай БНР 3 лістапада ў Вільні.«Прынялі рашэнне ў немэтазгоднасці падпісання Мемарандума, нягледзячы на прывабныя моманты, дакумент супярэчыць праграме «Справядлівага свету», — так гучыць афіцыйнае рашэнне.
Сяргей Калякін пагадзіўся растлумачыць гэткае рашэнне.
«На наш погляд, Мемарандум носіць антырасійскі характар, што непрымальна. „Справядлівы свет“ выступае за развіццё адносін з Расіяй, за інтэграцыю паміж краінамі. А такі дакумент гэтаму будзе шкодзіць, і не сёння, а ў будучыні».
Пры гэтым Калякін кажа, што «нармальна ставіцца да грамадскай арганізацыі, якую сёння ўзначальвае Івонка Сурвіла».
Расшыфраваць гэтыя словы лідар «Справядлівага свету» адмовіўся.Па-чацвёртае . «Нас не задавальняюць некаторыя падпісанты гэтага Мемарандума. Яны рашаюць свае палітычныя задачы».
«Пры гэтым, напрыклад, пункты 1 і 4 Мемарандума мы цалкам падтрымліваем», — кажа Калякін.
Раней Мемарандум БНР таксама адмовіўся падпісаць Андрэй Саннікаў з «Еўрапейскай Беларусі».Падпісалі: Уладзімір Барадач, Аргкамітэт «Рады нацыянальнага адраджэння», Вінцук Вячорка, Аргкамітэт «Беларускага Руху», Аляксандр Дабравольскі, Аб’яднаная грамадзянская партыя, Мікалай Дземідзенка, «Малады Фронт», Вольга Карач, ГК «Наш Дом», Уладзімір Колас, Рада беларускай інтэлігенцыі, Аляксандр Мілінкевіч, «Рух «За Свабоду», Станіслаў Шушкевіч, Беларуская