Лукашэнка даў інтэрв'ю агенцтву Reuters

26.11.2012 / 16:40

Як паведаміла прэс-служба, інтэрв'ю доўжылася больш за паўтары гадзіны, было зададзена прыкладна 20 пытанняў.
Большасць з іх датычыліся сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, мадэрнізацыі і магчымай прыватызацыі прадпрыемстваў. Лукашэнка таксама адказаў на пытанні "аб удасканаленні палітычнай сістэмы Беларусі, развіцці дэмакратыі, знешняй палітыкі, узаемаадносінах з Еўрасаюзам і Расіяй", паведамляе прэс-служба.

Апошні раз Аляксандр Лукашэнка даваў інтэрв'ю Reuters у маі 2010 года.