Адзін Бакіеў у Беларусі ўжо быў. Падчас Слуцкага збройнага чыну

Гісторык Ніна Стужынская адшукала новыя дакументы, датычныя Слуцкага паўстання.

27.11.2012 / 10:23

Высвятляюцца лёсы актыўных удзельнікаў баёў з бальшавікамі, жаўнераў Першай Слуцкай брыгады Івана і Мітрафана Богданаў, Пётры Еўстрада і Міхася Бірыча. Гэтыя чацвёра землякоў з вёскі Рачкавічы (Слуцкі раён) не склалі зброю і пасля паразы паўстання: іх партызанскі аддзел дзейнічаў да восені 1921 ў ваколіцах Вызны. «Органам» так і не ўдалося злавіць тады братоў Богданаў…

Дарэчы, пастанову з абвінавачаннем у бандытызме Івана і Мітрафана Богданаў падпісваў начальнік Слуцкага палітбюро Бакіеў.
«Палітбюро» ў 1920-м, на тэрыторыях, дзе толькі-толькі асталявалася савецкая ўлада, значыла не тое, што ў 1970-я.
Гэта быў бальшавіцкі карны орган, які займаўся і палітычным вышукам.

Так супала, што ўзначальваў Слуцкае палітбюро чалавек з кыргызскім прозвішчам, цёзка зрынутага прэзідэнта Кыргызстана, які хаваецца ў Беларусі ад крымінальнага пераследу.

Ёсць звесткі, што для падаўлення Слуцкага паўстання выкарыстоўваліся так званыя інтернацыянальныя брыгады.
Кітайцы там былі, чаму б не быць і сыну кыргыз-кайсацкіх стэпаў?

Падрабязна пра лёс партызанскага атрада Івана Богдана чытайце ў свежым нумары «НН», які з’явіцца ў сераду.