Мясніковіч: Гаспадаркі павінны цалкам сысці ад захоўвання бульбы ў буртах

27.11.2012 / 13:35

Прэм’ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч запатрабаваў ад гаспадарак цалкам сысці ад захоўвання бульбы ў буртах. Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Прэзідыума Саўміна,.

Паводле Мінсельгасхарча, у буртах на сённяшні дзень знаходзіцца каля 88,9 тыс. т бульбы. Кіраўнік урада запатрабаваў да 1 снежня вырашыць гэтае пытанне і забяспечыць захоўванне бульбы ў бульбасховішчах.