Беларус Кірыл Шымко запрошаны ў Японію на шоу найдужэйшых людзей планеты

Яго пакажуць у навагоднюю ноч.

28.11.2012 / 21:28

14-17 снежня ў Японіі адбудзецца запіс тэлешоу, у якім возьмуць удзел найдужэйшых людзі планеты ў розных відах спорту і адзінаборстваў. Беларусь будзе прадстаўляць рэкардсмен Кнігі рэкордаў Гінэса, асілак Кірыл Шымко.

На рахунку Кірылы Шымко некалькі ўнікальных рэкордаў
(як сола, так і ў пары з Паўлам Сарокай). Так, восенню 2006 года імі паасобку быў зрушаны з месца і працягнуты пасажырскі самалёт Боінг-737, у сакавіку 2007 года - чыгуначны састаў з пяці пасажырскіх вагонаў, у ліпені 2007-га хлопцы на тры метры ссунулі транспартны Іл-76 масай каля 150 тон , у маі 2008-га на пяць метраў адбуксіравалі танк Т-34 масай амаль 31 тону,
у кастрычніку 2011-га Кірыл адзін зрушыў і працягнуў 55-тонны БелАЗ.

Шоу асілкаў з удзелам беларуса Кірылы Шымко цэнтральнае тэлебачанне Японіі плануе паказаць у навагоднюю ноч