Макей возьме ўдзел у пасяджэнні СМЗС СНД у Ашхабадзе
29.11.2012 / 14:55
4 снежня ў Ашхабадзе (Туркменістан) адбудзецца пасяджэнне Савета міністраў замежных спраў дзяржаў — удзельніц СНД (СМЗС СНД), удзел у якім возьме міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.
Як паведаміў 29 лістапада на брыфінгу
Паводле яго слоў, асаблівая ўвага будзе нададзена паглыбленню рэгіянальных сувязяў у гуманітарнай сферы і арганізацыі бяспекі.
«Бакі абмяркуюць план мерапрыемстваў у сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на 2013–2014 гады, які павінен стаць практычным інструментам каардынацыі шматбаковага ўзаемадзеяння ў сферах культуры, адукацыі, навукі, інфармацыі, масавых камунікацый, спорту, аховы здароўя, турызму», — паведаміў Савіных.
У план уключаны мерапрыемствы, прысвечаныя галоўнай тэме 2013 года, які стане Годам экалагічнай культуры і аховы навакольнага асяроддзя. Беларуская дэлегацыя выступіць з ініцыятывай аб падрыхтоўцы пагаднення, што тычыцца супрацоўніцтва па ахове навакольнага асяроддзя. Ініцыятыва ўключае ў сябе ідэю аднаўлення міждзяржаўнага экалагічнага савета для каардынацыі сумеснай працы па выкананні рашэнняў, што прымаюцца вышэйшымі органамі Садружнасці.