У Расіі хочуць штрафаваць за чуткі пра канец свету
29.11.2012 / 15:54
Кіраўнік Расспажыўнагляду Генадзь Анішчанка мяркуе, што людзі, якія распаўсюджваюць чуткі пра нібыта «канец свету» 21 снежня, могуць быць прыцягнутыя да адказнасці.
«22 снежня аўтарам гэтых плётак трэба будзе выставіць прэтэнзіі за нагнятанне. Калі яшчэ паспрабаваць пралічыць рызыкі, якія нанесла гэтая інфармацыя, то будзе падстава і для эканамічных прэтэнзій», — сказаў Анішчанка.
Паводле яго слоў, «ніякіх аб’ектыўных перадумоў для такіх прагнозаў няма».