Канцэрт хрысьціянскай музыкі і паэзіі ў Чырвоным касьцёле

Удзел бяруць вядомы бард Андрэй Мельнікаў з прагамай сваіх добра вядомых і новых песьняў, а таксама сьпявачка Алеся Ўнукоўская, паэты Алесь Сьпіцын і Андрэй Любы.

11.05.2007 / 07:44

11 траўня ў Чырвоным Касьцёле ў межах ініцыятывы «Шлях да Беларусі» адбудзецца канцэрт беларускай хрысьціянскай музыкі і паэзіі. Удзел бяруць вядомы бард Андрэй Мельнікаў з прагамай сваіх добра вядомых і новых песьняў, а таксама сьпявачка Алеся Ўнукоўская, паэты Алесь Сьпіцын і Андрэй Любы.

Чакаем вас а 19‑й гадзіне ў канцэртнай залі Чырвонага касьцёла (тэатар «Зьніч»). Уваход вольны.