А.Лукашэнка запатрабаваў зьнізіць кошты будаўніцтва жыльля

Прэзыдэнт Беларусі запатрабаваў сканцэнтраваць намаганьні на зьніжэньні кошту будаўніцтва жыльля і ўкараненьні энергазьберагальных тэхналёгій у жыльлёвым будаўніцтве.

15.05.2007 / 15:42

Прэзідэнт Беларусі запатрабаваў сканцэнтраваць намаганні на зніжэнні кошту будаўніцтва жылля і ўкараненні энергазберагальных тэхналогій у жыллёвым будаўніцтве. Адпаведнае даручэнне Аляксандр Лукашэнка даў сёння, прымаючы з планавай справаздачай старшыню праўлення Нацыянальнага банка Пятра Пракаповіча. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс‑службе кіраўніка дзяржавы.

Прэзідэнт асабліва падкрэсліў неабходнасць выкарыстання прагрэсіўных тэхналогій і пакватэрнага ацяплення. Аб тым, як вырашаюцца гэтыя пытанні, урад і Нацыянальны банк даложаць кіраўніку дзяржавы да 1 жніўня.

Пётр Пракаповіч праінфармаваў Аляксандра Лукашэнку аб тым, як выконваюцца даручэнні па жыллёваму будаўніцтву ў Беларусі — кіраўнік Нацбанка курыруе гэту сферу эканомікі. У бягучым годзе ў рэспубліцы стаіць задача ўвесці ў строй жылля на 500 тыс. кв.м больш, чым у 2006 годзе, а таксама значна павялічыць колькасць кватэр, прызначаных для «чаргавікоў».