На баскетбол зь Мілінкевічам

Сёньня вызначыцца чэмпіён Беларусі па баскетболе. Матч «Віталюр» — «Горадня-93» мае наведаць Аляксандар Мілінкевіч

30.05.2007 / 07:49

У сераду пройдзе заключны матч фіналу чэмпіянату Беларусі па баскетболе. У пятым фінальным матчы сыдуцца чэмпіён 2005 і 2006 г. менскі «Віталюр» і «Горадня‑93». Нагадаем, што ў першай палове 1990‑х прэзыдэнтам гарадзенскага клюбу быў Аляксандар Мілінкевіч. І гарадзенцы тады былі бязьменнымі чэмпіёнамі краіны.

Серада. 18:00. Спортзаля «Віталюр». Спартовая заля, праўда, знаходзіцца ў чорта на рагах, за МКАД. Калі ня маеце колаў, даяжджаеце аўтобусамі 15‑га і 99‑га маршрутаў ад станцыі мэтро «Усход» да прыпынку «9‑ы кілямэтар».

На матчы мае прысутнічаць Аляксандар Мілінкевіч: «Цяжка прагназаваць заўтрашні вынік, бо даўно ня бачыў гульні «Гродна‑93». Але ўсім сэрцам жадаю хлопцам перамогі — усё ж родны горад, родны клюб».

Серада, 30 траўня. 18.00. Спартовая заля «Віталюр»