Студэнты насілі па сталіцы труну

Новая акцыя пратэсту супраць адмены льготаў. Затрыманьні на акцыі супраць адмены льготаў таксама ў Магілёве.

01.06.2007 / 22:56

Увечары ў пятніцу на Нямізе некалькі дзясяткаў навучэнцаў вынесьлі сымбалічную труну з надпісам: “Ільготы”. Наперадзе пахавальнае працэсіі несьлі вялікі льготны талёнчык у чорнай рамцы.

Міліцыянты разагналі акцыю. Пяць чалавек затрымана і трапілі ў Цэнтральны РУУС.

Акцыя пратэсту супраць адмены льготаў адбылася таксама ў Магілёве. У ёй узялі ўдзел актывісты Саюзу левых сілаў і АГП. Таксама ёсьць затрыманьні, паведамляе радыё «Свабода».

МБ