Сяргей Лук’яновіч. Чыкін перакрые ОРТ

№ 28 (185), 10 — 17 ліпеня 2000 г.

17.07.2000 / 13:00


 

БТ вачыма беларуса

Чыкін перакрые ОРТ

 

З 10 ліпеня канал ОРТ пачнуць перакрываць беларускімі праграмамі. Сьпярша ў эфір пасьля 12-й ночы пойдуць навіны СТВ — сталічнае тэлевізіі. СТВ, яно ж агенцтва «Менск-навіны» — дзяржаўная арганізацыя, падпарадкаваная гарвыканкаму. Куратарам яе зьяўляецца Віктар Чыкін. СТВ выпускае праграму дэідэалягізаваных навінаў «24 гадзіны», што раней выходзіла на менскім гарадзкім «8 канале», а таксама штотыднёвы бюлетэнь «168 гадзінаў Менску». Навіны на расейскай мове, але вельмі прафэсійна зробленыя. Ніякіх камэнтароў не падаюць, толькі інфармацыю — ад афіцыйнага параду да пікету ТБМ у абарону беларускай мовы.

Гэтак, сталічнымі навінамі, краіну будуць прывучаць, што ОРТ у Беларусі можа й ня быць. Мо й Завадзкага будуць выкарыстоўваць на будучым БТ-2 у якасьці нявольніка?..

Сяргей Лук’яновіч