Cтанцыі «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» зачыняюцца да лістапада

Менскія ўлады вызначыліся, як вырашыць праблему з плыньню пасажыраў падчас прыбудовы чацьвертага эскалятару на «Кастрычніцкай». Вэрсіі пра «аднабаковы рух» па тунэлі і выхаду да Дому Афіцэраў былі адкінутыя на карысьць кардынальнага рашэньня.

14.06.2007 / 09:31

Менскія ўлады вызначыліся, як вырашыць праблему з плыньню пасажыраў падчас прыбудовы чацьвертага эскалятару на Кастрычніцкай. Вэрсіі пра «аднабаковы рух» па тунэлі і выхаду да Дому Афіцэраў былі адкінутыя на карысьць кардынальнага рашэньня: некалькі месяцаў цягнікі ўвогуле ня будуць спыняцца на перасадачных станцыях.

Пра гэта перадае СТВ:

Пачатак рэканструкцыі намечаны прыблізна на сярэдзіну ліпеня. Завершыць працы мэтрабудаўнікі плянуюць сёлета да лістапада. Увесь гэты час «Кастрычніцкая» і «Купалаўская» будуць зачыненыя. Пасажырам давядзецца карыстацца суседнімі станцыямі. Гэта дазволіць завершыць рэканструкцыю ў найкарацейшыя тэрміны. Мэтрабудаўнікі працавацьмуць кругласутачна і без выходных. І загадзя папярэджваюць пра часовыя нязручнасьці.

Паводле СТВ