Адкрыцьцё выставы Алеся Родзіна

15 чэрвеня, пятніца, 18:00. «Падземка», Менск, пр-т Скарыны (Незалежнасьці), 43.

15.06.2007 / 12:11

15 чэрвеня а 18-й гадзіне ў менскай галерэі «Падземка» мае адбыцца адкрыцьцё выставы новых карцінаў Алеся Родзіна «Т-АХЕЛЕС».

У праграме адкрыцьця — пэрформэнс Мітрыча & Мэханэраў культуры ў гукавым абрамленьні Ўлада Бубна.

Падчас імпрэзы будзе прадстаўлена вялікая карціна, якую мастак мае маляваць на працягу выставы, што будзе доўжыцца да 30 чэрвеня

Час працы выставы: ад 10-й да 20-й гадзіны, а ў выходныя ад 11-й да 20-й.

Паводле afisha_by


Алесь Родзін

Для Алеся Родзіна жыцьцё і творчасьць – непадзельныя. Яго карціны можна разглядаць да бясконцасьці, і кожны раз у іх усплываюць новыя падводныя лодкі, кантыненты і планеты.
Зьміцер Вішнёў пра Алеся Родзіна

Выявы карцін Родзіна й тэксты зьнітаваныя зь ім (druhifront)