Паштовая скрынка
№ 29 (291), 2 жніўня 2002 г.
02.08.2002 / 13:00
паштовая скрынка
Міхасю Ю. зь Менску. Не газэтная Вашая “Застольная спрэчка”. Мала ў ёй дынамікі, багата неабавязковага. Шукайце цікавыя сюжэты.
Зьмітру П. з Кастрыцы. Каб пісаць афарызмы — тым больш спартовыя — патрэбны вялікі жыцьцёвы досьвед.
Раману Ж. з Горадні. Калі Расея нападзе на Эстонію, дык можа і безь Пецярбургу застацца. Разважаньні пра лёс Калінінграду павярхоўныя, нібы для тэлебачаньня.