Чэрвеньскі шлях

24 чэрвеня ў Чэрвені адбудзецца мерапрыемства ў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору.

21.06.2007 / 15:18

24 чэрвеня (нядзеля) у Чэрвені адбудзецца мерапрыемства ў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору.

Штогадовае мэмарыяльнае мерапрыемства ў памяць ахвяраў бальшавіцкага тэрору ладзіць Кансэрватыўна‑Хрысьціянская Партыя — БНФ. У чэрвені 1941 г. каля горада Чэрвень Менскай вобласьці каты НКВД расстралялі сотні палітычных вязьняў, у тым ліку палякаў і летувісаў. Штогод на гэтым трагічным месцы, ля манумэнтальных крыжоў на магілах ахвяраў зьбіраюцца грамадзяне Беларусі, Польшчы і Літвы.

Пачатак мерапрыемстваў а 12:00. Збор удзельнікаў каля будынка былой турмы (г. Чэрвень, вул. Гарбачова, 36).

Падрабязьней

Паводле Сайту КХП-БНФ