Сабачыя гісторыі

31.01.2003 / 13:00

Адзін сабака любіў вечарамі слухаць песьні Высоцкага. Граждан у гэты час на кухні агітаваў прусакоў ісьці да сабакі і сказаць яму, што яшчэ ня ўсе чэсныя прадалі Родзіну, як маць радную.

Адзін сабака пасьлізнуўся, ідучы з крамы, і пабіў бутэльку з кефірам. Граждан сказаў: «На дэпутацкія месцы ў гарсавет вы не прайдзёце, як ліцо нятрэзвай нацыянальнасьці!»

Адзін сабака выйграў у лятарэі мыліцы. А Граждан зламаў сабе малатком нагу і заявіў: «Паглядзіце, як я страдаю, а вы дазваляеце сабе на мыліцах раскашаваць і вушамі шавяліць…»

Аднаму сабаку прыйшло пісьмо ад невядомай жэншчыны, і ён пахваліўся Граждану. А Граждан сказаў: «Можа, вам і вусаты Шніп піша любоўныя пасланьні!»

Адзін сабака даведаўся, што Шніпа прызначылі начальнікам, і даслаў яму віншаваньне. Гражданы тэрмінова сабраліся й выпрацавалі пастанову, згодна зь якой Шніп паедзе ў калгас рыхтаваць трактары і камбайны да ўдарнай пасяўной.

Адзін сабака служыў у войску і кожны дзень думаў пра дэмбэль. Граждан меў белы білет і апошнімі словамі лаяў Шніпа, які таксама не служыў савецкай уласьці: «Дзізерцір! Мой бацька такіх расстрэльваў, як бешаных гусей!»

В.А.