КХП-БНФ інфармуе чыноўнікаў пра русіфікацыю

Сябры і прыхільнікі КХП-БНФ пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу «Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва».

25.06.2007 / 16:59

Сябры і прыхільнікі Кансэрватыўна‑Хрысьціянскай Партыі — БНФ пашыраюць працу па рассылцы чыноўнікам інфармацыйнага матэрыялу «Асіміляцыя — злачынства супраць чалавецтва», — паведамляе сайт Беларуская Салідарнасьць

У цытаваным артыкуле гаворыцца: «Кожны беларускі чыноўнік павінен атрымаць гэты матэрыял, каб ён меў магчымасьць усьвядоміць, што ёсьць русіфікацыя для беларусаў, і рабіў выбар».

Лісты ўжо высланыя супрацоўнікам адміністрацый раёнаў Менска, адміністрацыі сталічнай вобласьці, некаторых райвыканкамаў Меншчыны, а таксама некаторым дырэктарам школаў, рэктару Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыцыі і радыёэлектронікі ды інш. асобам — усяго 93 асобам.

Поўны тэкст матэрыялу