Чаму Аліеў кругом выгадны

24.10.2003 / 13:00

15 кастрычніка ў Азэрбайджане адбыліся прэзыдэнцкія выбары. Згодна з інфармацыяй Цэнтравыбаркаму Азэрбайджану, у першым туры пераканаўча перамог Ільхам Аліеў — яго кандыдатуру падтрымалі больш за 80% выбарцаў.

Азэрбайджанская апазыцыя, кансалідаваная вакол харызматычнага лідэра партыі «Мусават» Ісы Гамбара, ня здолела вывесьці на вуліцы Баку непасільную для ўлады колькасьць сваіх прыхільнікаў. Як гэта часта бывае ў аўтарытарных краінах, суадносіны сілаў былі не на карысьць апанэнтаў клану Аліевых.

Але перамога Аліева тлумачыцца не толькі кансэрватыўнымі настроямі шырокіх колаў азэрбайджанскага электарату. Праблему выбару паміж Аліевым і Гамбарам вырашала і палітычная эліта краінаў, якія маюць уплыў на разьвіцьцё падзеяў у Азэрбайджане, — ЗША і Расеі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".