Без скандалу няма францускай літаратуры

31.10.2003 / 13:00

У Менску з ласкі пасольства Францыі пабываў Андрэй Макін — францускі раманіст, расеец з паходжаньня.

А.Макін зьехаў з СССР у Францыю 15 гадоў таму, каб пісаць дысэртацыю па творчасьці Івана Буніна. Зьехаў — і стаў францускім пісьменьнікам, аўтарам раманаў «Рэквіем па Ўсходзе», «Злачынства Вольгі Арбенінай», «Зямля і неба Жака Дорма»... А.Макін выдаў восем раманаў, за «Францускі запавет» ён і атрымаў у 1995 г. Ганкураўскую прэмію ды прэмію Мэдычы. Свой першы раман Андрэй Макін «прабіваў» вельмі цяжка: выдаўцы ня верылі, што расеец можа добра пісаць па-француску. Цяпер аўтар мае цалкам адваротную праблему: ня можа знайсьці людзкага перакладчыка на расейскую.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".