На «Альфа-радыё» паболела мовы

26.03.2004 / 13:00

Цягам апошніх чатырох месяцаў на «Альфа-радыё» двойчы на дзень выходзілі беларускамоўныя выпускі навінаў. Гэта спадабалася бальшыні слухачоў станцыі, і зь бягучага панядзелка ўжо тройчы на дзень (зранку, удзень і ўвечары) навіны перадаюць па-беларуску. Гэтае новаўвядзеньне прымеркаванае да 5-годзьдзя станцыі.

Пры канцы сьнежня мінулага году кантрольны пакет акцыяў «Альфа-радыё» (51%) перайшоў да Мінінфармацыі.

Поўны варыянт артыкулу глядзіце ў газэце "Нашa Ніва".

Зьміцер Данскі