Паралімпіяда: прыклад для кожнага

24.09.2004 / 13:00

17 верасьня ў Атэнах стартавалі XII летнія Паралімпійскія гульні.

Удзел у іх бяруць больш за 4000 спартоўцаў з 136 краін, якія разыграюць 519 узнагарод.

Найбольш прадстаўнічыя дэлегацыі сабралі: каманда ЗША (233 чалавекі), немцы (215) ды кітайцы (200). Беларусаў у Грэцыі — 33 атлеты. Бяром ня колькасьцю, а якасьцю. За першыя тры дні суайчыньнікі заваявалі шэсьць мэдалёў. Паклаў пачын узнагародам 51-гадовы гарадзенец Віктар Хільмончык. Ён заваяваў «срэбра» ў штурханьні ядра (13,19 мэтра) сярод спартоўцаў з парушэньнем апорна-рухальнага апарату, палепшыўшы асабісты рэкорд адразу на 67 см.

Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"

Алег Раявец