Далучыўся генэрал
01.10.2004 / 13:00
У аўторкавай прэс-канфэрэнцыі ініцыятывы «За справядлівыя выбары» ўзялі ўдзел акадэмік Аляксандар Вайтовіч і былы міністар абароны Аляксандар Чумакоў. Апошні сваю прысутнасьць патлумачыў так: «Для мяне справядлівыя выбары скончыліся 27 верасьня, калі Вярхоўны суд пастанавіў, што 63 подпісы, сабраныя ў маю падтрымку, несапраўдныя.
Пасьля рашэньня суду я пагадзіўся распавесьці беларусам пра нябачаныя за ўсё маё жыцьцё й 44 гады службы ў войску маштабы нечуванага самавольства — ня толькі да мяне, але й да многіх іншых грамадзянаў краіны».
Каардынатар «Справядлівых выбараў» А.Вайтовіч сьцьвярджае, што «пакуль фармат удзелу былога міністра абароны Аляксандра Чумакова ў працы ініцыятывы ня вызначаны».
Можна канстатаваць, што сацыяльная база апазыцыі пашыраецца.