Шэсьце ў Курапаты
29.10.2004 / 13:00
Менгарвыканкам даў дазвол на правядзеньне ў нядзелю 31 кастрычніка шэсьця і жалобнага мітынгу ў Курапатах да Дня памяці продкаў.
Заяўку на правядзеньне падала КХП-БНФ. Шэсьце пачнецца ад Гадзіньнікавага заводу, што ля мэтро «Парк Чалюскінцаў», аб 11-й гадзіне.