«Arche» выціскаюць у падпольле
12.11.2004 / 13:00
«Лукашэнкаўскі» нумар «Arche» добра раскупляецца (за месяц прадалося 700 асобнікаў з 1100), але выклікае раздражнёную рэакцыю ўладаў.
Сьледам за «Белкнігай» прадаваць «Arche» адмовілася рэспубліканскае аб’яднаньне «Белсаюздрук». Паводле ліста за подпісам дырэктара «Белсаюздруку» Міхаіла Падгайнага, дамова на распаўсюджваньне часопісу скасоўваецца з 2 сьнежня. М.Падгайны тлумачыць сваё рашэньне тым, што «Arche» кепска куплялі. Як сьведчыць распаўсюднік Алесь Яўдаха, насамрэч «Arche» толькі адзін раз за 6 гадоў выданьня дасягнуў 50%-га сьпісаньня. У астатніх выпадках лічба была ў межах ад 0 да 30%, што вельмі мала для інтэлектуальнага часопісу. Так, вяртаньне папярэдняга «полацкага» нумару «Arche» зь Менгарсаюздруку склала 68 асобнікаў з 250, прычым вернутыя асобнікі рэдакцыя прадае праз кнігарні. Усяго праз шапікі «Саюздрукаў» прадавалася 450 асобнікаў часопісу.
Поўнасьцю гэты артыкул можна прачытаць у папяровай і pdf-вэрсіі "Нашай Нівы"
Аркадзь Шанскі