Даеш 16 паказьнікаў!

07.01.2005 / 13:00

Прыемна зьдзівіла ў 2004 годзе стабільнасьць абменнага курсу беларускага рубля да амэрыканскага даляра. За студзень — лістапад дэвальвацыя «зайчыка» адносна даляра склала ўсяго 0,8% пры статыстычным росьце цэн на 10,3% (праўда, паводле маёй ацэнкі, насамрэч рост цэнаў склаў каля 40%). Яшчэ год назад гэтыя лічбы складалі адпаведна 19,0% і 25,6%. Такім чынам, Нацбанк адмаўляецца ад палітыкі, якой ён трымаўся з 2000 г. — тады адносная макраэканамічная стабільнасьць дасягалася шляхам дэвальвацыі беларускага рубля сувымерна тэмпам інфляцыі. Галоўнай мэтай гэтай палітыкі было падтрымліваць цэнавую канкурэнтаздольнасьць прадпрыемстваў, арыентаваных на экспарт. Цяпер іншы арыенцір — выкананьне 16-ці абавязковых паказьнікаў, зь якіх бадай галоўным трэба лічыць рост заробку ў даляравым эквіваленце.

Як зараблялі прадпрыемствы

Дагэтуль выходзіла супярэчлівая зьява. Спачатку мясцовыя прадпрыемствы, ня маючы іншых магчымасьцяў атрымаць дастатковы прыбытак і пазьбегнуць банкруцтва, падвышалі цэны на ўласную прадукцыю. Празь нейкі час яны прасілі падвысіць пошліны на замежную прадукцыю, каб перамагчы ў канкурэнтнай барацьбе на ўнутраным рынку. Затым пры стабільным абменным курсе і росьце цэн у краіне павышаліся даляравыя цэны на беларускую прадукцыю, і ўжо на замежных рынках яна траціла ў канкурэнтаздольнасьці. Натуральна, беларускія экспарцёры празь міністэрствы і канцэрны, а тыя праз урад, лабіравалі яшчэ і дэвальвацыю нацыянальнай валюты, каб кампэнсаваць страты.

Поўны варыянт артукулу чытайце ў папяровай і pdf-вэрсіі гаэты "Наша Ніва"