Літоўцы запатрабуюць ад Расеі грошы за савецкую акупацыю
03.07.2007 / 17:22
Група з 22 дэпутатаў сойму Літвы зьвярнулася да прэм’ер‑міністра Гедымінаса Кіркіласа ды міністра замежных справаў Пятраса Вайтэкунаса з парлямэнцкім запытам «Аб кампэнсацыі ўрону ад акупацыі СССР».
Парлямэнтарыі патрабуюць сфармаваць дэлегацыю для перамоваў з Расеяй аб кампэнсацыі шкоды, прычыненай Літве ў 1940‑1990 гг.
Раней урадавая камісія падлічыла, што Літва павінна дабівацца ад Масквы ў якасьці кампэнсацыі шкоды ў 20 млрд. даляраў ЗША.