Азаранку — у глянец

18.02.2005 / 13:00

Пасьля перамогі Вікі Азаранкі ў юніёрскім разрадзе на Australian Open міжволі падумалася, як добра глядзелася б гэтая дзяўчына на вокладцы якога-небудзь глянцавага часопісу.

Аднак нават няглянцавых спартовых часопісаў у нас няма. Усё спрэс чужое. Перадусім расейскае. Мы запраграмаваныя на каляніяльную сьвядомасьць, пакуль падлеткі будуць чытаць расейскія «Cool» і «OOPS». Аднак мяне не пакідае надзея, што і нашы зоркі зьявяцца на глянцавых вокладках.

Зьміцер Панкавец, Кастрыца